Фота vk.com/obfc_by

ФК «Маладзечна» заваяваў буйную перамогу ў суботу, а «Андэрдог» прайграў лідару Другой лігі. Гэтыя і іншыя вынікі футбольных выхадных для каманд Павілля!

Першая ліга

«Граніт» 3:1 «Смаргонь»

Смаргонцы зноў атрымалі паразу, на гэты раз — 3:1 ад «Граніта». У першым тайме каманды гулялі ў роўны футбол, але ўжо ў другім за «Граніт» адзначыліся Яўген Бобрук і Іван Верас. Іх галы сталі дадаткам да рэалізаванага ўдара ад Івана Юрына. Мікіта Шугункоў забіў адзіны мяч за смаргонскую каманду.

На дадзены момант смаргонцы знаходзяцца на перадапошнім месцы.

Фота суполкі vk.com/belarus_league2

Другая ліга

«Маладзечна» 3:0 «Вікторыя»

«Маладзечна» – адзіная каманда Павілля, якая ў гэтыя выхадныя засталася з перамогай. Маладзечанцы перамаглі «Вікторыю» з Мар’інай горкі. Галы за зялёна-белых двойчы забіў Ігар Анцыпаў, таксама адзначыўся Сяргей Цвяцінскі.

«Горкі» 1:1 «Ашмяны-БДУФК»

«Ашмяны» упершыню не атрымалі два ачка. Ашмянцы саступілі Горкам у барацьбе ў першым тайме, але ў другім адрэзку гульні змаглі адыграць гол. Такім чынам, матч завяршыўся 1:1. Голам адзначыўся Дзмітры Купнеўскі. За «Горкі» забіў Дзяніс Лукашоў.

«Арсенал» 2:0 «Андэрдог»

«Андэрдог» сустракаўся з лідарам Другой лігі дзяржінскім «Андэрдогам». Чысцінцы не змаглі навязаць свайму саперніку барацьбу, прапусціўшы па адным голе ў першым і ў другім тайме. За «Арсенал» забівалі Красімір Капаў і Арцём Міраеўскі. «Андэрдог» завяршыў гульню усухую.

Фота суполкі vk.com/belarus_league3

• Текст доступен на языке: Русский