Шукаюць маладзечанца, які паехаў на заробкі ў Расію і знік (Фота)

14 ліпеня ў маладзечанскую міліцыю звярнулася 50-гадовая жыхарка.

Яна паведаміла, што 3 чэрвеня яе 47-гадовы муж Андрэй Іванавіч Завадскі паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю.

Праз тыдзень мужчына перастаў выходзіць на сувязь. Апошні раз жанчына размаўляла з мужам 10 чэрвеня праз вайбер. Муж сказаў, што ўсё ў парадку. Па папярэдняй інфармацыі, ён быў у горадзе Ціхвінску. Дагэтуль яго месцазнаходжання невядомае.

Прыкметы: на выгляд 45-47 год, рост каля 180 см, мажнага целаскладу. Бледны твар, зялёныя вочы, прамыя светла-русыя валасы, памер абутку 43.

На адным запясці татуіроўка з указаннем групы крыві.

Калі ад’язджаў, быў апрануты ў белую майку, сінія джынсы і светлыя красоўкі.

Калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне зніклага, просім паведаміць у міліцыю па нумары: 102, 8(0176)74-96-83, 8(0176)77-16-56, 8(029)546-40-44, 8(029)555-49-71.

• Текст доступен на языке: ruРусский