Фота Наталія Федасенка/ТАСС

ТАСС паведамляе, што беларускае следства прад’явіла абвінавачанне двум грамадзянам Расіі, арыштаваным па справе аб выбухах феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Мінску 3 ліпеня.

«Абвінавачванне прад’яўлена. Працягваюцца следчыя дзеяньні», – адзначыў прэс-сакратар амбасады.

У Следчым камітэце Беларусі пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Мы пакуль можам сказаць, што расследаванне працягваецца», – сказаў ТАСС афіцыйны прадстаўнік ведамства Сяргей Кабаковіч.

У выніку выбуху феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня загінула жанчына, 10 чалавек атрымалі раненні. Па дадзеных Мінабароны Беларусі, салютныя ўстаноўкі і самі феерверачныя вырабы былі набыты ў расійскім «Піра-Рос».

4 ліпеня праваахоўныя ворганы Беларусі затрымалі двух прадстаўнікоў расійскай кампаніі, следства бачыць у іх дзеяннях прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 299 («Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Па дадзеных следства, яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў статусе падазроных.

Арыштаваных расіян у СІЗА Мінска наведалі консульскія работнікі пасольства РФ. Кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч раней заявіў, што грамадзяне РФ супрацоўнічаюць са следствам.

• Текст доступен на языке: Русский