Магчыма, яны чакаюць менавіта вас!

Шчанюк

Гэта цудоўная дзяўчынка, нібы маленькая фрэйліна, што збегла з карнавалу, забыўшыся зняць таямнічую масачку з тварыку! Звярніце ўвагу на яе разумны не па ўзросту і такі адданы позірк!

Пра гэтую прыгажуню-шчанюка можна сказаць наступнае: ласкавая, дапытлівая, гуллівая і непасрэдная! Той, хто падорыць малышцы свой прытулак і клопат, стане ўдвая багацей! А як жа інакш: ўдвая больш радасці, святла, пяшчоты і любові ў доме.

Для дзетак – верная сяброўка і выхавальнік, для дарослых – уважлівы і мудры слухач, а для ўсей сям’і – пастаяннае свята дабрыні і шчырасці!

Дзяўчынцы каля аднаго месяца, п’е з задавальненнем малачко. У будучым абяцаем дапамагчы са стэрылізацыей.

Шчанюк знаходзіцца на ператрымцы ў Вілейцы. Тэлефанаваць па нумары: 8025 5447568. Шчанюк чакае свайго новага гаспадара і спадзяецца на хуткую сустрэчу.

Коцік

Яшчэ тры тыдні таму малыш Мэйсан думаў, што дажывае сваё няшчаснае жыццё на суровых гарадскіх вуліцах, так яго, можна сказаць, і не пачаўшы. Але добрае сэрца дзяўчыны-валанцёра падарыла коціку надзею!

Цяпер хлопчык знаходзіцца на ператрымцы, абагрэты і накормлены. Але крошцы патрэбны пастаянны дом і клапатлівы гаспадар. Можаце не сумнявацца, што, калі вы праявіце сваю ўвагу і любоў да коціка, абавязкова станеце кумірам гэтай маленькай істоты! Ён вельмі любіць дзяцей, з лёгкасцю ідзе на рукі, ласкавы, гуллівы і пяшчотны.

А тыгровая афарбоўка Мэйсана, яго вочкі колеру карыцы па меры росту ператвораць яго ў сапраўднага і высакароднага ката – брутала!

Коціку каля трох месяцаў, прывучаны да латка, у ежы непераборлівы. Апрацаваны ад блыхаў, кляшчэй, гельмінтаў (глістоў).

Знаходзіцца ў Вілейцы, телефон: 8 033 3014274. Телефануйце! Маленькі коцік з вельмі шчырай душой з нецярпеннем чакае вашых абдымкаў.

• Текст доступен на языке: Русский