Валожынскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу аб прычыненні смяротнага нажавога ранення сабаку

Валожынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовай мясцовай жыхаркі. Яна падазраецца ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яго гібелі.

Па дадзеных следства, у ноч на 13 мая 2019 года падазраваная прыйшла да дома суседкі і наўмысна нанесла нажавое раненне сабаку, які знаходзіўся на прывязі ў двары. Ад атрыманай траўмы жывёла памерла.

Раніцай гаспадыня выявіла загінулага сабаку і паведаміла пра гэта ў праваахоўныя органы.

Цяпер следчыя працягваюць устанаўліваць абставіны супрацьпраўных дзеянняў. Меркаваным матывам стала крыўда пасля слоўнага канфлікту, які адбыўся паміж жанчынамі.

Да матэрыялаў крымінальнай справы прыкладзенае заключэнне пра вынікі ­ўскрыцця трупа жывёлы, якое пацвярджае, што смерць сабакі наступіла ад нанесенага нажавога ранення. Да падазраванай прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. Расследаванне працягваецца.

• Текст доступен на языке: Русский