Сувенірны набор паштовак «Уладары Случчыны» збіраюцца выдаць журналісты. На «Талацэ» яны запусцілі кампанію па збору сродкаў.

Вы можаце матэрыяльна падтрымаць праект або замовіць сабе набор.

Выпуск камплекта паштовак «Уладары Случчыны» распавядае пра дзяржаўных
і грамадскіх дзеячаў, ад якіх некалькі стагоддзяў залежала жыццё Слуцка і
Слуцкага княства, у прыватнасці. Яно ў часы Вялікага княства Літоўскага было
адным з самых уплывовых у краіне. Слуцк стаў апошняй сталіцай удзельнага
княства на тэрыторыі ВКЛ.

Сувенірны набор «Уладары Случчыны» для дыпломнага праекта зрабіла
супрацоўніца газеты «Кур’ер» – Анастасія Улашчык, дапамог ёй у гэтым
навуковы супрацоўнік Ігар Ціткоўскі, слуцкі краязнаўца і член рэдкалегіі
газеты. Адзначым, што яе праца перамагла ў міжнародным конкурсе ў галіне
прынттэхналогій і медыякамунікацый у 2019 годзе.

Дзесяць паштовак і брашура з кароткімі гісторыямі аб кожным уладальніку
Слуцкага краю стане выдатным падарункам замежніку, настаўніку гісторыі,
школьніку, студэнту і любому чалавеку, які цікавіцца гісторыяй Случчыны і
Беларусі ў цэлым.

• Текст доступен на языке: Русский