Фота kp.by

Ад 1 па 28 жніўня ў Маладзечне запланавана адключэнне гарачай вады.

«Рэгіянальная газета» звязалася з начальнікам службы цеплавых сетак Маладзечанскіх электрычных сетак Алегам Садоўскім, які распавёў, што адз 1 жніўня па 28 жніўня ўключна ў Маладзечне будзе адключаная гарачая вада.

Адключэнне вады пройдзе ў два этапы.

Першы этап: 1-14 жніўня, па зоне абслугоўвання міні-ЦЭЦ.

Другі этап: 15-28 жніўня, па зоне абслугоўвання кацельні №2.

– Калі мы знойдзем пашкоджанні, то будзем узгадняць графік і згодна з гэтым графікам выконваць дадатковыя рамонтныя работы. На некаторых участках, дзе знойдуць пашкоджанні, адключэнне вады можа быць падоўжанае., – кажа Садоўскі.