Фота з архіва сям’і Галюк. На здымку Галюк Іван Аляксандравіч 1937 года нараджэння і Юрэцкая Марыя Аляксандраўна 1938-2018 гадоў жыцця. Жылі ў Раеўшчыне Маладзечанскага раёна.

Запрашаем на адкрыццё фотавыставы з сямейных альбомаў “Вясельны вянок”.

Яно адбудзецца 21 ліпеня ў 16 гадзін у цэнтры традыцыйнай культуры і побыту Плябані Маладзечанскага раёна.

На выставе прадстаўлены 30 вясельных фота жыхароў Маладзечна і раёна.

Самы стары здымак 1916 года.

Падчас прагляду выставы будуць гучаць вясельныя песні і ўспаміны вяскоўцаў пра вясельны абрад, атрыманыя ў час этнаграфічнай экспедыцыі у чэрвені гэтага года.

Танцы дапоўняць нашу сустрэчу!

Уваход у музей: 2 рублі.

Выставу будуць экспанаваць да канца лета.