Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту паказаў як выглядае дзень следчага Яўгена Русіна ў Маладзечне. Глядзіце, што з гэтага атрымалася!
09:15
Следчыя атрымліваюць інструкцыі і іх працоўны дзень пачынаецца цяпер.
11:30
Яўген Русін атрымлівае тлумачэнне жанчыны. Мясцовая жыхарка заявіла аб крадзяжы грашовых сродкаў.
16:05
У сувязі са зваротам жанчыны аб крадзяжы грашовых сродкаў, следчы выбыў да яе па месцы жыхарства.
20:40
У праваахоўныя органы паступіла заява ад бацькі 11-гадовага хлопчыка аб знікненні мабільнага тэлефона.
00:05
Дзяжурныя суткі працягваюцца…
04:10
Яўген Русін падзяліўся цікавай гісторыяй са свайго досведу. У ліпені 2018 года падчас чарговага сутачнага дзяжурства Яўгену паступіла паведамленне аб замаху на рабаванне. Малады чалавек выхапіў торбу ў мужчыны, які вяртаўся з клуба. Злачынец паспрабаваў уцячы. Падазроны быў аператыўна затрыманы, асабістыя рэчы вернулі пацярпеламу.
Праз паўгода пацярпелы па гэтай справе стаў падазраваным. Знаходзячыся ў 150 метрах ад таго ж клуба, ён здзейсніў злачынства. І зноў у той дзень дзяжурыў следчы Русін. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
09:00
Дзяжурныя суткі ў Маладзечанскім раённым аддзеле Следчага камітэта завяршыліся. За суткі следчыя аддзела пяць разоў выбывалі на месцы здарэнняў.
• Текст доступен на языке: Русский