Фота og.ru

Увечары 17 ліпеня ў вёсцы Порса Вілейскага раёна 15-гадовы падлетак зламаў мыліцу сваёй 86-гадовай бабулі, якая забараніла ставіць кружку з гарачым чаем на стол, а потом вырашыла павучыць яго жыццю.

Бабуля напісала на ўнука дзве заявы ў міліцыю. Цяпер хлопца прыцягнуць да адказнасці адразу па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь:

– другая частка артыкула 9.1 «Наўмыснае прычыненне псіхічных пакут, здзейсненае ў дачыненні да блізкага сваяка або члена сям’і»;

– артыкул 10.9 «Наўмыснае пашкоджанне маёмасці».

За першае правапарушэнне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь (да 255 рублёў) або адміністрацыйны арышт. За другое – штраф у памеры да 50 базавых велічынь (да 1275 рублёў).

• Текст доступен на языке: Русский