Фота Deita.ru

Найбольшая колькасць пацярпелых адзначана ў Мінску, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

«Па дадзеных энтамалагічнага маніторынгу, які праводзіць санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі, за 6 месяцаў у арганізацыі аховы здароўя з нагоды прысмоктвання кляшчоў звярнулася больш за 18 тыс. Гэта на на 5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшая колькасць пацярпелых адзначана ў Мінску, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, найменшая – у Гомельскай вобласці», –распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Часцей за ўсё кляшчы нападалі на людзей у лесе, сельскай мясцовасці і на дачных участках – каля 70% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў, у населеных пунктах – каля 15%.

За паўгоддзе колькасць кляшчоў у прыродных біяцэнозах павялічылася на 8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, сярэднія паказчыкі колькасці кляшчоў на тэрыторыі населеных пунктаў знізіліся на 7%.

Больш падрабязна тут!

• Текст доступен на языке: Русский