Немаўля падкінулі ў бальніцу Гомеля. Побач паклалі запіску з датай нараджэння

У Гомелі шукаюць маці нованароджанай дзяўчынкі, якую падкінулі ў бальніцу.

Нагадаем, што дзяўчынку ў ракавіне прыбіральні гомельскай бальніцы знайшлі 15 ліпеня. Побач знаходзіўся пакет з дзіцячымі рэчамі і запіска. Як мяркуецца, яе напісала маці дзіцяці.

УСК па Гомельскай вобласці праводзіцца праверка па гэтым факце.

Фота Следчага камітэта