Фота vk.com/fcmolodechno

Анонсы матчаў гэтай суботы.

«Хваля» – «Смаргонь»

20 ліпеня, 18:00. Пінск, стадыён «Хваля»

«Смаргонь» адправіцца ў Пінск да «Хвалі». Смаргонскія футбалісты змаглі перамагчы толькі ў адным матчы гэтага сезону і вырваць адну нічыю. Атрыманыя ачкі дазваляюць камандзе захаваць за сабой перадапошняе месца і застацца па-за зонай вылету ў Другую лігу. «Хваля» займае 12-е месца (3 перамогі, 3 нічыі і 7 параз).

«Андэрдог» – «Белшына»

20 ліпеня, 16:00. Чысць, стадыён Школьны

Чысцінскі «Андэрдог» прыме на дамашнім полі бабруйскую «Белшыну». Чысцінцам патрэбная перамога пасля цяжкай гульні з «Арсеналам». «Белшына» знаходзіцца на дзявятым месцы Другой лігі (6 перамог, 1 нічыя, 6 параз).

«Нёман-Агра» – «Маладзечна»

20 ліпеня, 16:00. Стаўбцы, стадыён «Юнацтва»

ФК «Маладзечна» згуляе з «Нёман-Агра» у рамках чэмпіянату Другой лігі. Маладзечанцы ў апошніх матчах паказваюць добры футбол, а сустрэча з камандай са Стаўбцоў можа стаць пацвярджэннем гэтаму. «Нёман-Агра» займае перадпошняе месца (2 перамогі, 1 нічыя, 10 параз).

«Ашмяны» – «Арсенал»

20 ліпеня, 18:00. Ашмяны, стадыён ФАК

«Ашмяны-БДУФК» ідуць на другім радку ў Другой лізе. У гэтую суботу каманда згуляе матч с асноўным фаварытам на выхад у лепшы дывізіён. Дзяржынскі «Арсенал» будзе складаным сапернікам: ён з’яўляецца лідарам турнірнай табліцы Другой лігі і каманда не прайграла ніводнага матча.

• Текст доступен на языке: Русский