Ілюстрацыя kaknado.info

На пытанні адказвае начальнік аддзела прымусовага выканання Астравецкага раёна Уладзімір Батура.

– Якія меры прымаюцца судовым выканаўцам да даўжнiка?

Адпаведныя меры прымяняюцца супрацоўнікам аддзела толькі пасля ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці. Судовы выканаўца мае паўнамоцтва на:

– спагнанне грашовых сродкаў – як наяўных, так і якія знаходзяцца на рахунках, ва ўкладах, на захоўванні ў банку або небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;

– спагнанне заработнай платы;

– спагнанне маёмасці, маёмасных правоў, а таксама выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі;

– канфіскацыя маёмасці, названай ў выканаўчым дакуменце і перадача яго патрабавальнiку;

– іншыя дзеянні, названыя ў выканаўчым дакуменце.

• Текст доступен на языке: Русский