17 ліпеня ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся 53-гадовы маладзечанец.

Ён паведаміў, што яго 34-гадовы сын, Луцкі Аляксандр Леанідавіч, у
верасні 2018 года з’ехаў у Расію на заробкі.

Са сваякамі кантактаваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Ад 16 лютага
перастаў выходзіць на сувязь і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Паводле аператыўнай інфармацыі, зніклы на заробкі ездзіць шосты
год. Размаўляючы з бацькам, мужчына расказваў, што працаваў
аддзелачнікам фасадаў дамоў у раёне Ізмайлава і Даўгапрудны ў
Маскве.

Казаў, што плануе знайсці іншае месца працы.

Прыкметы: на выгляд 34-35 гадоў, рост каля 178-180 см, хударлявы. Вочы
карыя, валасы прамыя, светла-русыя, кароткія. Памер абутку 43.

Асаблівыя прыкметы: на левай шчацэ ад краю вуснаў шнар каля 2 см.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць што-
небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у міліцыю па тэл.
102, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-16-56, 8 (029) 546-40-44, 8 (029) 555-49-71
альбо па адрасе г. Маладзечна, вул. Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский