Фота pvlida.by

21 ліпеня, у 13.52 на станцыі «Смаргонь» пад цягнік Мінск-Гудагай трапіла мясцовая жыхарка 1934 года нараджэння.

Як паведамілі ў МУС Рэспублікі Беларусь, пенсіянерка пераходзіла чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе перад надыходзячым складам. Яна не рэагавала на гукавыя сігналы вялікай гучнасці.

З пераломам і ўдарамі пацярпелую даставілі ў бальніцу.

• Текст доступен на языке: Русский