Падчас пашуковага мерапрыемства.

Без вашай дапамогі валанцёры не справяцца.

“Анёл Паўночны Захад” – дабрачынны валанцёрскі праект, які не мае фінансавання. Яны могуць дапамагаць толькі ўласнымі сіламі.

Пачаўся сезон актыўных пошукаў, практычна кожны дзень паступаюць заяўкі з просьбай знайсці зніклага чалавека. Валанцёры атрада выязджаюць на пошукі на ўласных аўтамабілях, запраўляюць іх за ўласны кошт.

Актывісты гатовы выехаць на дапамогу людзям у любы час сутак, але сутыкаюцца з тым, што не хапае сродкаў на паліва.

Цяпер дабраахвотнікам таксама патрэбныя магутныя ліхтары-пражэктары, без якіх пошук у лесе ноччу немагчымы. Цана аднаго такога ліхтара ад 350 рублёў. Поўны спіс  патрэбаў чытайце ў суполцы атрада ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

Валанцёры будуць удзячныя за любую дапамогу. Абсалютна любая сума ахвяравання дапаможа выратаваць нечае жыццё! Перадрук  гэтай інфармацыі – таксама неацэнная дапамога. Дапамагаючы атраду вы дапамагаеце іншым.

Дапамагчы нам можна унёскам на карту ААТ “АСБ” Беларусбанк” праз:
– інфакіёск, інтэрнэт-банк або М-банкінг: 9112 0000 6990 9014. Тэрмін дзеяння 02/21.

• Текст доступен на языке: Русский