Ад 25 да 28 ліпеня пройдзе абласная прафілактычная акцыя “Хуткасць”. 26 ліпеня будзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Скінь хуткасць!”.

Падчас акцыі дзяржаўтаінспектары будуць кантраляваць дарожны рух рознымі спосабамі. Будуць сачыць за выкананнем патрабаванняў правілаў дарожнага руху, выкарыстоўваць фотафіксацыю. Для мерапрыемства выкарыстаюць аўтамабілі грамадзянскай афарбоўкі з прыборамі “Арэна”, “Візір”, “Бінар”.

Падчас акцыі да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняць самыя строгія меры пакарання.

  • За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф 1 базавая велічыня.
  • Ад 20 да 30 км/г ад 1 да 3 базвых велічынь.
  • 30 і больш км/г – 3-10 базавых велічынь.

За паўторнае парушэнне кіроўцы могуць атрымаць максімальнае пакаранне – пазбаўленне правоў да года.

За перавышэнне рэжымаў хуткасці на тэрыторыі Маладзечанскага раёна да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 400 вадзіцеляў у гэтым годзе.

Ад пачатку года ў раёне было 17 аварый, у якіх загінуў 1 чалавек, 18 атрымалі пашкоджанні. Дзве з іх адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў. У дзвюх аварыях, якія адбыліся з-за няправільнага выбару хуткасці, пацярпелі два кіроўцы.

• Текст доступен на языке: Русский