У Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі, што могуць незаконна лавіць рыбу на возеры Мядзельскім каля вёскі Стругалапы.

Праверыць інфармацыю выехала група супрацоўнікаў інспекцыі.

Каля 5:30 20 ліпеня затрымалі жыхара Мядзельскага раёна. Мужчына не працуе, раней яго прыцягвалі да крымінальнай і адміністрацыйнай адказанасці. Ён з выкарыстаннем 107 донных вудаў незаконна злавіў сем вугроў.

У адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу за незаконную здабычу водных насельнікаў у асабліва буйным памеры. За гэта прадугледжанае парушэнне ў выглядзе пазбаўлення свабоды да шасці год.

Парушальніку давядзецца сплаціць шкоду, нанесеную прыродзе, у памеры 525 базавых велічынь, а гэта 13 378,5 рубля.

Вугра перавозіў іншы жыхар Мядзельскага раёна на асабістым аўтамабілі, які ведаў, што злавілі вугроў незаконна. У адносінах да яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за перавозку вугроў без дакументаў. За гэта пагражае штраф да 30 базавых велічынь, ці 765 рублёў.

Падчас агляду па месцы яго жыхарства знайшлі дзве рыбалоўныя сеткі агульнай даўжынёй сто метраў. За гэта пагражае штраф да 50 базавых велічынь, ці да 1275 рублёў.

Калі вам вядома пра выпадкі парушэнння заканадаўства аб ахове прыроды, просім паведаміць па нумары 8 (01797) 507-40 у Мядзельскую інспекцыю або на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 8 (017) 390-00-00 або 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский