Фота Настассі Уткінай

Сёння апоўдні пляцоўку каля Лядовага палаца ў Маладзечне занялі машыны МНС. Пажарныя прабылі каля будынка і ў самім будынку каля гадзіны.

«Рэгіянальная газета» звязалася са старшым інспектарам групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марынай Ганчаровай. Яна распавяла, што маладзечанскія пажарныя праводзяць вучэнні ў горадзе.

Заўтра супрацоўнікі раённага МНС таксама будуць удзельнічаць у вучэннях у Маладзечне.

Фота Настассі Уткінай
Фота Настассі Уткінай

• Текст доступен на языке: Русский