Скралі, каб прадаць. Маладзечанскія міліцыянеры знайшлі выкрадзены «Аіст»

У міліцыю звярнулася 25-гадовая жыхарка вёскі Адамавічы. Дзяўчына паведаміла, што ў яе скралі ровар «Аіст», які стаяў паблізу прадуктовага магазіна.

Праваахоўнікі высветлілі, што ў той дзень дзяўчына да месца працы дабіралася на ровары. Пакінула яго каля ўваходу ў краму і не прышпіліла. Прапажу ровара выявіла толькі пасля 22.00, калі зачынілася крама.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянеры ўстанавілі падазраванага ў крадзяжы. Ім аказаўся 53-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна.

Выкрадзены ровар, пад плёнкай і ў часткова разабраным выглядзе, аператыўнікі знайшлі на прысядзібным участку падазраванага. Ровар быў канфіскаваны, фігурант дастаўлены для разбору ў РАУС.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж», санкцыя якой прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

У дачыненні да падазраванага мера стрымання не абіралася. Дарэчы, за аналагічнае злачынства мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

• Текст доступен на языке: Русский