26-гадовы хлопец з Гродзеншчыны памёр ад раку, які развіўся ў арміі

Страшная трагедыя ў сям’і Куневічаў з вёскі Трошчыцы пад Карэлічамі: у гэтую суботу, 20 ліпеня, у іх памёр сын, 26-гадовы Міша. Памёр ад раку страўніка. Яго камісавалі, толькі калі хвароба была ўжо на фатальнай стадыі.

Найхутчэй, хлопца ўзялі ў армію ўжо з ракам. І з анкалогіяй ён служыў — ніхто не зважаў на болі і ванітаванне, хлопца пічкалі прымітыўнымі таблеткамі. Як такое магло здарыцца?

Сям’я сцвярджае, што Карэліцкі ваенкамат спецыяльна, праз недаборы, заплюшчыў вочы на кепскія аналізы прызыўніка і адправіў яго служыць. У арміі Міша большую частку часу правёў ў шпіталях на прымітыўных таблетках і з таўром «касільшчыка», пакуль, урэшце, у Мінску ў яго не дыягнаставалі анкалогію з множнымі метастазамі, адразу ў чацвёртай ступені!

Пасля гэтага яго камісавалі, а хлопец працягнуў яшчэ пару месяцаў — нічога ўжо нельга было зрабіць. 

Больш падрабязна тут.

• Текст доступен на языке: Русский