Фота nn.by

Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) будуць дзейнічаць да канца кастрычніка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены прадугледжаныя пастановай Мінпрацы ад 19 ліпеня № 37.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены памерам 230,91 рубля (з 1 мая па 31 ліпеня — 224,02). Такім чынам БПМ вырасце амаль на сем рублёў.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:

працаздольнае насельніцтва — Br257,05 (раней — Br249,98);

пенсіянеры — Br176,75 (раней — Br171,3);

студэнты — Br223,93 (раней — Br216,97);

дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br 147,18 (раней — Br 143,09);

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br203,38 (раней — Br197,42);

дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br250,19 (раней — Br242,90).

• Текст доступен на языке: Русский