Фота malorita.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што закон прыняты ў мэтах «падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ва ўмовах актывізацыі ваеннай дзейнасці ў свеце і Еўропе».

Захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія даваліся раней. Змены закранулі наданне адтэрміновак для працягу адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразовасці адтэрміноўкі.

Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія ўхіляліся ад прызыву.

Усе адтэрміноўкі для працягу адукацыі, нададзеныя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны нададзены. Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

• Текст доступен на языке: Русский