“У першыя хвіліны не паверыла, што прайшла на бюджэт. Гэта было здзіўленне, радасць, шок, – дзеліцца навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Школа журналістыкі”  “Маладзік” Арына Вярхоўская. – Перапытвала ў мамы дзесяць разоў, ці сапраўды я паступіла”.

Паступленне на гэты факультэт у адну з лепшых ВНУ краіны праходзіць у два этапы. На першым абітурыентам неабходна здаць ЦТ па рускай або беларускай мове, а таксама па гісторыі Беларусі. З гэтай прыступкай дзяўчына справілася, аднак адзначыла, што новая сістэма падліку падвяла.

Пры выбары мовы Арына аддала перавагу беларускай, таму што ў ёй была больш упэўнена.

Наступным крокам да мары стала здача творчых экзаменаў. Падчас іх дзяўчына думала пра добрае, гэта дапамагло справіцца з хваляваннем. На творчым сачыненні з трох тэм Арына абрала журналісцкую, бо накід да яе быў ужо гатовы. На творчай гутарцы абітурыентцы выпаў білет з пытаннем “Духоўныя каштоўнасці Беларусі”.

“Камісія настроеная добразычліва, але адысці ад тэмы не дазволіла, – прызнаецца студэнтка. – Тэма не самая лёгкая, але выратавалі публікацыі, іх было 12. За гэта дзякуй «Маладзіку» і кіраўніку гуртка Наталлі Шульжыцкай».

На працягу трох гадоў дзяўчына сумнявалася, ці паступаць на журфак. Палохалі высокія прахадныя балы.

Летась прахадны бал на бюджэт быў роўны 356, а ў гэтым знізіўся да 323, таму абітурыентам 2019 года пашанцавала.

“Я вагалася, таму спачатку падала дакументы на іншы факультэт БДУ, а потым забрала. Хацела перанесці ў БДУКМ, але забыла ў прыёмнай камісіі пашпарт, –успамінае студэнтка, – вярнулася і вырашыла, што гэта знак”.

У “фінал” навучэнка выйшла з балам 351 з 400 і аказалася на журналістыцы (друкаваныя СМІ).

Аб чым не шкадуе, галоўнае, што прайшла, ды на бясплатнае.

Доўгі час Арына марыла пра спецыяльнасць журналістыка (аўдыёвізуальная), таму аддавала перавагу менавіта гэтаму накірунку. Акрамя гуртка “Школа журналістыкі” наведвала маладзечанскую тэлестудыю “Наш час”. Працавала карэспандэнтам на розных мерапрыяемствах.

Разам з тэлестудыяй ўдзельнічала ў дзіцячым Еўрабачанні ў якасці журналіста, а падчас ўступнай кампаніі з’ездзіла папрацаваць ў Польшчу. Цяпер студэнтка мусіць працягнуць супрацоўніцтва з тэлебачаннем.

• Текст доступен на языке: Русский