Сёлетняе свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» не здрадзіла традыцыям: сонца не пашкадавала сіл, каб годна прапячы невялікую вёску на Маладзечаншчыне. У Ракуцёўшчыну, як і ўжо 35 год запар, прыехалі людзі, неабыякавыя да творчасці Максіма Багдановіча і беларускай культуры агулам.

Сустрэча ля памятных камянёў, канцэртная праграма з вершамі і песнямі, актыўнасці ад партнёраў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — прыкладны сцэнар таксама вядомы: тыя, хто дабіраюцца на фэст з розных куткоў Беларусі, ведаюць, што паветра ў Ракуцёўшчыне ў гэты дзень будзе прасякнутае беларускім словам у, бадай, самай значнай у краіне канцэнтрацыі. Ад таго і колькасць гасцей свята ад года ў год не меншае.

«Рэгіянальная газета» дзеліцца вялікім фотарэпартажам з яскравай ракуцёўскай нядзелі.

Прапануем узгадаць, як прайшло «Ракуцёўскае лета-2018», у відэарэпартажы «РГ».

• Текст доступен на языке: Русский