З’ехаў на заробкі і знік: маладзечанец пяты месяц не выходзіць на сувязь

У Маладзечанскі РАУС з заявай аб знікненні свайго сына звярнуўся 53-гадовы маладзечанец. Ён паведаміў, што яго сын Луцкі Аляксандр Леанідавіч ў верасні 2018 года з’ехаў у Расію на заробкі. Са сваякамі кантактаваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». А з 16 лютага ён перастаў выходзіць на сувязь і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Маладзечанец на заробкі ездзіць шосты год. Размаўляючы з бацькам, мужчына расказваў, што працаваў аддзелачнікаў фасадаў дамоў у раёне Ізмайлава і Долгопрудный ў Маскве. Таксама казаў, што плануе знайсці сабе іншае месца працы.

Прыкметы: на выгляд 34-35 гадоў, рост каля 178-180 см, хударлявага целаскладу, вочы карыя, валасы прамыя светла-русыя, абутак – 43.

Асаблівыя прыкметы: на левай шчацэ ад краю вусны маецца шнар каля двух см.

Фота minobl.mvd.gov.by

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць па тэлефонах 102, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-16-56, 8 (029) 546-40-44, 8 (029) 555-49-71 альбо па адрасе: г. Маладзечна, вул. Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский