Фота minobl.mchs.gov.by

28 ліпеня ў 18.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра дым з акна кватэры на вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне.

Супрацоўнікі МНС прыбылі да месца выкліку і ўстанавілі, што дым ідзе з кватэры на першым паверсе.

Чытайце: з-за каструлі ў Маладзечне здарыўся пажар 

З кватэры выратавалі мужчыну і перадалі яго брыгадзе “хуткай дапамогі”. На момант пажару ён знаходзіўся ў жылым пакоі ў несвядомым стане. Мужчына шпіталізаваны ў Маладзечанскую ЦРБ №1.

Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.

У выніку пажару маёмасць ў кватэры не пашкоджана.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых агрэгатаў і прылад (пакінутая без нагляду ежа на пліце).

• Текст доступен на языке: Русский