Фота scsw.ru

На гарадскім пляжы Астраўца адбудзецца турнір па валейболе. Спаборніцтвы арганізуе ДУ «Астравецкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб».

Для ўдзелу ў Кубку Астравецкага раёна па пляжным валейболе дапускаюцца каманды, якія прадстаўляюць калектывы фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама жыхары і госці Астравецкага раёна.

Колькасць каманд ад аднаго калектыва не абмежавана. Склад каманды: 2 спартсмены + 1 трэнер.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў абавязаны прайсці медыцынскае абследаванне і мець допуск да спаборніцтваў (даведку аб стане здароўя), завераны подпісам і пячаткай доктара, пячаткай лячэбна-прафілактычнай установы.

Сістэма правядзення турніру будзе вызначаная на судзейскай калегіі.

Праграма правядзення

3 жніўня:

10:30 – 11:00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў.

11:00 – 11:10 – судзейская калегія.

11:10 – 11:15 – адкрыццё спаборніцтваў.

11:15 – 16:00 – правядзенне спаборніцтваў.

4 жніўня:

11:15 – 16:00 – правядзенне фінальных гульняў.

16:00 – 16:30 – закрыццё спаборніцтваў і ўзнагароджанне.

Каманда, якая заняла першае месца, узнагароджваецца Кубкам (коштам да 2–ух базавых велічынь). Каманды, якія занялі 1-3 месцы, узнагароджваюцца граматамі (коштам да 2-ух базавых велічынь) за кошт сродкаў раённага бюджэту ДУ «Астравецкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб».

• Текст доступен на языке: Русский