Ад 31 ліпеня да 2 жніўня пройдзе асноўны этап мерапрыемства “Бяспека”. Яго мэта – папярэдзіць няшчасныя выпадкі і дарожна-транспартныя здарэнні на аб’ектах чыгункі.

За шэсць месяцаў 2019 года ў зоне аператыўнага абслугоўвання Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце зарэгістравалі шэсць фактаў траўмавання. Чатыры з іх скончыліся смерцю.

Сярод пацярпелых двое былі нецвярозыя, адзін з іх загінуў. Двое – пенсіянеры, якія ў выніку здарэння загінулі. Быў траўмаваны непаўнагадовы.

Была адна аварыя на чыгуначным пераездзе станцыі Маладзечна, пацярпелых не было.

Падчас мерапрыемства міліцыянеры будуць працаваць з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі. Праваахоўнікі будуць апрацоўваць прадпрыемствы чыгуначнага транспарта, станцыі і прыпыначныя пункты на ўчастку абслугоўвання Маладзечанскага аддзялення міліцыі на транспарце.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на чыгунцы, трымайцеся мер бяспекі.

  • пераходзьце чыгунку па пешаходных насцілах
  • пераканайцеся, што да вас не набліжаецца цягнік
  • звяртайце ўвагу на гукавую і светлавую сігналізацыю аб набліжэнні цягніка
  • не пераходзьце пуці ў навушніках.

Тых, хто пераходзіць чыгунку ў неўсталяваным месцы, чакае адміністрацыйная адказнасць, прадугледжаная часткай 5 артыкула 18.3 КоАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае папярэджанне або штраф да двух базаввых велічынь, або да 51 рубля.

Да асобаў, што парушылі правіла праезда чыгункі, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць і штрафад двух да чатырох базавых, або ад 51 да 102 рублёў.

Калі ласка, трымайцеся бяспекі на чыгунцы.

• Текст доступен на языке: Русский