Фота polymia.by

– Паглядзіце на выплату заробкаў. Паспрабуйце зрабіць усё, каб яны была калі не годнымі (усюды гэта не зробіш), то цярпімымі, каб людзі разумелі, што сёння ў іх такая зарплата, заўтра пры пэўных умовах яна павінна быць вышэй, – заявіў Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Прэзідэнт запатрабаваў ад мясцовых уладаў забяспечыць своечасовую выплату і рост зарплаты ў рэгіёнах, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

– Абавязкова гэты прырост павінен быць, – падкрэсліў Лукашэнка. – Але не дзеля таго, што ў нас выбары. Людзі вельмі дрэнна ўспрымаюць, калі гэта робіш па нейкай палітычнай нагоды. Гэтага рабіць нельга.

Лукашэнка адзначыў, што, няхай памалу, але зарплаты, пенсіі і дапамогі ў краіне растуць.

– Людзі гэта бачаць, – канстатаваў ён. – Трэба звярнуць увагу кіраўнікоў, што заробак – гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост.

Нагадаем, у чэрвені сярэдні заробак склаў 1080,5 рубля (сума да выплаты падаткаў).

• Текст доступен на языке: Русский