Не справілася з кіраваннем. У Ашмянскім раёне здарылася смяротнае ДТЗ

На трасе Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы паблізу вёскі Навасёлкі дзяўчына не справілася з кіраваннем. У выніку гэтага аўтамабіль перакуліўся.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.

Ужо вядома, што ў аварыі загінула сама кіроўца і мужчына на пярэднім сядзенні.

Яшчэ адзін мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, выжыў (яму аказана дапамога без шпіталізацыі). Усе трое – жыхары Ашмянскага раёна.

Фота t.me/pressmvd
Фота t.me/pressmvd
Фота t.me/pressmvd
Фота t.me/pressmvd

 

• Текст доступен на языке: Русский