Зірніце ў гэтыя чароўныя вочкі прыгажуні: быццам два каменьчыка бурштыну зіхацяць з надзеяй на добрага і клапатлівага гаспадара.

У гэтым позірку столькі цікаўнасці да наваколля, столькі дзіцячай непасрэднасці. Разам з тым котачка вельмі разумная, ахайная, пяшчотная і гуллівая.

Снежная плюшавая шубка дзяўчынкі пакрыта шакаладнымі плямкамі, а галоўку ўпрыгожвае модны загадкавы капялюшык. Гэта надае вобразу котачкі шарм і вытанчанасць, як і належыць сапраўднай лэдзі.

Ёй каля двух месяцаў, да латку прывучаная, здаровая, у ежы непераборлівая, любіць купацца, не драпаецца і вельмі, вельмі ласкавая!

Знаходзіцца на ператрымцы ў Маладзечне, тэлефон: 8029-109-51-91.

Няхай гэтая маленькая ласачка стане сапраўдным падарункам і светлым праменьчыкам у вашым жыцці.

• Текст доступен на языке: Русский