Здарэнне адбылося ў нядзелю, 28 ліпеня, каля 23 гадзін.

54-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» ехаў ад сяброў дадому ў Вільню. На аўтадарозе Полацк-мяжа Літоўскай Рэспублікі, непадалёк ад Катлоўкі, у яго паласе рухаўся мясцовы жыхар на ровары.

Своечасова заўважыць і аб’ехаць яго вадзіцель не змог. Ад атрыманых траўмаў 44-гадовы веласіпедыст памёр на месцы здарэння.

Са слоў жыхара Літвы, своечасова ўбачыць веласіпедыста яму перашкодзіла бліжняе святло фар, якое забыў пераключыць на дальняе.

Ровар быў абсталяваны катафотамі, а сам веласіпедыст быў нецвярозы. Ці была магчымасць у вадзіцеля прадухіліць аварыю, высветляць ў ходзе расследавання крымінальнай справы.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў цёмны час сутак пры руху па дарозе на ровары павінны быць уключаныя фары, што выпраменьваюць белае (спераду) і чырвонае (ззаду) святло.

• Текст доступен на языке: Русский