На днях ўчастковы інспектар Смаргонскага райаддзела міліцыі капітан Аляксандр Шчасны выратаваў чалавека.

У той дзень капітан міліцыі быў на абслугоўваемым участку ў Залессі. У 19:45 Ямы пазванілі з дзяжурнай часці і паведамілі, што ў гэтайвёсцы гарыць дом.

Участковы адправіўся на месца і ўбачыў, што з вокнаў ідзе густы чорны дым. Разумеючы, што бліжэйшая пажарная часць няблізка, увайшоў у дом, закрыўшы мокрай анучай рот і нос.

Адкрытага гарэння не было, але дом ахутаў усе пакоі. У адным з іх міліцыянер знайшоў 28-гадовага мужчыну без прытомнасці. Шчасны вынес пацярпелага на вуліцу і дапамог апрытомнець. Пасля вярнуўся ў дом, каб упэўніцца, што там няма іншых людзей.

Унутры больш нікога не было. Да прыезду медыкаў пацярпелы цалкам прыйшоў у сябе.

Пазней высветлілі прычыну задымлення – пацярпелы вечарам затапіў печку, але цалкам не адкрыў засланку коміна. Праз некалькі хвілін страціў прытомнасць з-за чаду.

• Текст доступен на языке: Русский