Свята «Тэрыторыя сэрца» пачнецца а 19 гадзіне 11 жніўня ў амфітэатры.

Выступяць салісты тэатра песні «Мерыдыян» у дапамогу хлопчыку Цімафею Рацю. Ціма хворы на ДЦП, каб дапамагчы яму, неабходна праходзіць курсы рэабілітацыі. Таму на гэтым дабрачынным мерапрыемстве будуць збіраць грошы на дапамогу хлопчыку.

Уваход бясплатны.

Сярод гледачоў разыграюць «Добрую латарэю».

На канцэрце вы пачуеце аўтарскія песні і хіты розных гадоў.

Вядучымі канцэрта будуць Алеся Агінская, Сяргей Лебедзеў, Ганна Рухадзэ.

• Текст доступен на языке: Русский