Свята пройдзе ў вёсцы Навасады Вілейскага раёна 9-11 жніўня.

На фестывалі можна здаць пластыкавы крышкі ад бутэлек.

Вазьміце з сабой відэлец, лыжку, талерку, кубак, коўдру, ежу і піццё. Будзе магчымасць прыгатаваць што-небудзь на кастры.

Тым хто будзе начаваць, варта захапіць надзіманы матрац, спальны мяшок або коўдру, палатку (у каго няма палаткі, змогуць размясціцца на гарышчы), гігіенічныя прыналежнасці, ежу для сябе.

На фестывалі будзе піццявая вада, касцёр, кемпінг, пункты грамадскага харчавання.

• Текст доступен на языке: Русский