Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Маларыце. Там учора на будаўнічай пляцоўцы ў пяску быў знайшлі труп 12-гадовага хлопчыка.

Следчыя высветлілі, што ён з двума сябрамі 2 жніўня катаўся па Маларыце на веласіпедах.

Праязджаючы па горадзе, яны заўважылі зямельны ўчастак, на якім будаваўся дом і знаходзілася куча пяску. Участак абгароджаны не быў. Дзеці вырашылі пагуляць з пяском і адзін з іх у сярэдзіне кучы стаў капаць яму. У гэты час зверху на яго абрынуўся пясок.

Па тлумачэннямі двух дзяцей, яны спрабавалі выцягнуць свайго сябра з пяску, аднак ім гэта зрабіць не ўдалося і, разгубіўшыся, яны ўцяклі. Па дарозе сустрэлі маці загінулага, якая адправілася на пошукі свайго сына па прычыне яго доўгай адсутнасці, і расказалі ёй пра здарэнне.

У Маларыце на будоўлі пяском насмерць засыпала 12-гадовае дзіця

• Текст доступен на языке: Русский