Барыс Прадуха.

Герой сённяшняга выпуску «Таршэра» – Барыс Прадуха. Ён працуе кіраўніком фізкультурна-аздараўленчых праектаў у шэрагу ІТ-кампаній, майстар міжнароднага класа па масажы.

Калі я чытаю кнігі, то толькі ў папяровым варыянце. У электронным выглядзе даюцца толькі кнігі для хуткага азнаямлення, праматаць сюжэт. А калі неабходна авалодаць інфармацыяй кнігі, яе трэба пражыць, адчуць, пасябраваць.

Тады яна раскрые таямніцы, раскажа, што хаваецца паміж радкоў – самае патаемнае, што мы называем душой.

У кожнай кнізе ёсць душа. У мяне ёсць такая жывая кніга. Купіў у мінулым годзе на выставе ў Маскве, куды спецыяльна ездзіў па рэдкія кнігі. Там адбыўся адзін выпадак, які дапамог зразумець, што кнігі жывуць сваім жыццём.

Пакуль чакаў цягніка, прагульваўся па вячэрняй Маскве з сумкай новенькіх кніг з аўтографам аўтара. І тут убачыў, што аднаму мінаку кепска, ён упаў і не дыхае, людзі вакол не ведаюць, што рабіць, чакаюць “хуткую дапамогу”.

Я ведаю, як аказаць першую дапамогу, вывучаў у Нідэрландах. Але нічога не спатрэбілася рабіць. Як толькі падышоў і паставіў сумку з кнігамі каля хворага, ён адразу апрытомнеў і пачаў дыхаць. Здзівіўся гэтаму супадзенню і зірнуў на кнігі. Зверху стосу на мяне глядзела вокладка той самай жывой і загадкавай кнігі – «Нябесны Егіпет. Таямніца чорнай зямлі». Аўтар Андрэй Цюняеў – акадэмік, пісьменнік, журналіст, вучоны.

Кнігі – не проста прадмет для чытання, яны нейкім інфармацыйным метадам уплываюць на навакольнае асяроддзе.

Любыя прадметы, фільмы, карцінкі могуць несці пазітыўную або разбуральную інфармацыю.

Больш за ўсё люблю чытаць казкі, крыху пішу іх сам. Маю кнігу таксама Андрэя Цюняева «Казкі з бібліятэкі Івана Грознага». У ёй сабраныя казкі ў арыгінале, а не ў скарочанай версіі савецкіх мульцікаў. Калі ў СССР казкі заканчваліся на тым, што герой ажаніўся з каханай, і на гэтым казцы канец, то ў арыгінале даведваешся, што жаніцьба – толькі пачатак прыгодаў. Як і ў жыцці.

У іх не заўсёды героя чакае хэпі энд. Часта ён сутыкаецца са здрадай самых блізкіх і памірае, ператварыўшыся ў чароўны камень, дрэва, раку.

У мяне ёсць хобі – купляю дарэвалюцыйныя кнігі, фотаздымкі, гравюры. Маю арыгінал «Курса масажу і гімнастыкі» яшчэ 1909 года і арыгінал кнігі пра графа Каліостра 1880 года. Гэтыя кнігі пахнуць часам, мінулым, даўніной і даюць асаблівыя адчуванні пра тагачасных людзей, іх жыццё, дух, культуру.

Фільмы люблю глядзець дома, хаця часта хаджу ў кінатэатры і тэатры. Тэатр пакідае часцей сумнае пачуццё, чым узнёслае. Многія любімыя акцёры ў тым узросце, калі цяжка іграць складаныя ролі, а новыя артысты малавядомыя.

З фільмаў часцей гляджу ўсе буйныя прэм’еры. У іх рэжысёры закладаюць ідэі, якія чакаюць нас у рэальнасці. Калі фільм спадабаўся, пасля купляю яго ў сваю калекцыю блюрэй-дыскаў. Сябры часам пытаюцца, навошта я купляю дыскі, можна ж бясплатна сцягнуць з інтэрнэта.

Па-першае, сцягваць непрыгожа і некультурна. Ні аўтары карціны, ні акцёры не змогуць карміць сем’і, калі іх працу будуць красці відэапіраты.

Усё павінна быць сумленна, інакш няма сэнсу добра рабіць сваю справу. Па-другое, якасць фільма на дыску нашмат лепшая і дае нашмат больш уражанняў ад фільма. Па закону захоўвання энергіі трэба аддаць столькі, колькі хочаш атрымаць.

Яшчэ ў мяне ёсць усе фільмы з Ліянам Нісанам, Джоні Дэпам, безумоўна, Джоні Уікам – Кіяну Рыўсам. Сярод расійскіх фільмаў люблю ўсе карціны з Аляксеем Гуськовым – «Зборшчык смецця», «Таёжны раман», «Класік». Атрымалася зрабіць з ім наша сэлфі на прэм’еры кіно «Вечнае жыццё».

Люблю савецкія фільмы. Нядаўна пераглядаў «Белыя росы» з Карачанцавым.

Спіс маіх любімых твораў мастацтва:

  1. «Сэрцы трох» Джэка Лондана.
  2. «Вечары на хутары бліз Дзіканькі» Мікалая Гогаля.
  3. «Бедныя сваякі» Бальзака.
  4. «Шлях мага» Паола Каэльё.
  5. «Людзі на балоце» Івана Мележа.
  6. Кнігі Андрэя Цюняева: «Душа механізма», «Барацьба за сусветны трон».
  7. «Хронікі капітана Блада» Рафаэля Сабаціні.

Таршэр з Алегам Чэчаневым. Паставіць подпіс або застацца прыстойным чалавекам і трапіць пад рэпрэсіі

Таршэр з Марыяй Шэбанец. “Кожнаму жыццёва неабходна вучыцца крытычнаму мысленню”

Таршэр з Валянцінай Сідоркінай. «І ў вайну радаваліся жыццю і захоўвалі пачуццё гумару»

Таршэр з Аляксеем Лісам. Кнігі: якую ні за што не перачытаю і ад якой плакаў цэлы дзень

• Текст доступен на языке: Русский