Аліна Сівіцкая распавяла «Рэгіянальнай газеце», што шукае сведкаў ДТЗ, якое адбылося 4 жніўня прыкладна ў 17:27 каля населенага пункту Красоўшчына па дарозе Маладзечна – Мінск.

– Ехалі з Маладзечна ў Мінск. На сустрэчу рэзка выехала машына. Часу да лабавога сутыкнення заставалася мала, таму пачала рэзка тармазіць, – распавядае Аліна.

Аліна кажа, што машыну пачало кружыць, у выніку вылецелі ў кювет. Пасажыры і кіроўца цудам засталіся жывыя.

– Ні ў каго не было рэгістратара, запомнілі толькі марку і колер, – дзеліцца дзяўчына.

Сitroen Вerlingo цёмна-сіняга колеру – машына схавалася з месца ДТЗ.

– Дзяржаўтаінспекцыя сказала шукаць людзей, якія магчыма ехалі ў гэты час у гэтым населеным пункце. Шукаем любую магчымасць знайсці вінаватых, – расказала Аліна «Рэгіянальнай газеце».

Фота Аліны Сівіцкай.
Фота Аліны Сівіцкай.

Звязацца з Алінай можна тут.

• Текст доступен на языке: Русский