Кошт пытання – 365 рублёў. Мужчына збіраўся прадаць запчасткі, якія яму выдалі для рамонту трактара

15 мая жыхар вёскі Вялікія Якентаны Астравецкага раёна атрымаў запчасткі для службовага трактара «МТЗ 1221», якія пусціў не на рамонт тэхнікі, а выкарыстаў у асабістых мэтах.

Мужчына вырашыў, што трактару не патрэбны рамонт, а запчасткі могуць прынесці пэўны прыбытак. Ён размясціў інфармацыю пра продаж запчастак на адным з сайтаў.

Мужчына не чакаў, што замест доўгачаканага пакупніка ў дзверы пастукацца праваахоўнікі ГБЭП Астравецкага РАУС. Міліцыянеры ўсталявалі, што запчасткі былі вынесеныя з тэрыторыі прадпрыемства. Сума шкоды склала 365 рублёў.

Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па частцы першай артыкула 211 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – «Прысваенне альбо растрата».

• Текст доступен на языке: Русский