Сярэдні памер пенсій павялічыўся да 432,27 рубля. Гэта на 27,22 рублі больш, чым у ліпені.

Нагадаем, ад 1 жніўня ў краіне пераразлічылі і павысілі працоўныя пенсіі ў сярэднім на 6,6% за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пераразлік зыходзячы з сярэдняй зарплаты работнікаў, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7%, піша tut.by.

Так, сярэдні памер прызначаных пенсій па ўзросту ў жніўні вырас да 446,84 рубля. У ліпені гэтая лічба была на 28,43 рубля менш.

Раней у Мінпрацы паведамлялі, што ў лютым-красавіку 2019 года максімальная пенсія па ўзросту пры стажы 40/45 гадоў склала 674,31 рубля (без уліку надбавак). А мінімальная пенсія па ўзросце за гэты ж перыяд была 216,71 рубля. Такія выплаты атрымліваюць пры стажы 20/25 гадоў (без надбавак).

• Текст доступен на языке: Русский