Астравецкі раённы аддзел Следчага камітэта прыняў да вытворчасці крымінальную справу, узбуджаную пракуратурай раёна па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці.

3 жніўня каля 17 гадзін у лесе каля Астраўца падчас стральбы з лука па мішэні траўмавалі стралой у шыю 41-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну шпіталізавалі.
У злачынстве падазраюць яго 23-гадовага знаёмага, якога затрымалі.

Справу расследуюць.

• Текст доступен на языке: Русский