На аўтадарозе Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач з’явілася новая штучная няроўнасць. Ляжачы паліцэйскі днямі ўсталявалі ў вёсцы Мясата Маладзечанскага раёна.

Элемент прымусовага зніжэння хуткасці сумясцілі з пешаходным пераходам, ля якога 5 ліпеня адбылося рэзананснае ДТЗ са смяротным зыходам.

Побач з месцам ДТЗ, дзе загінула жанчына.

Таксама на пад’ездзе да Мясаты з боку Маладзечна з’явілася абмежаванне хуткасці 80 км/г, у населеным пункце – 60 км/г, а паблізу ляжачага паліцэйскага – 40 км/г.

Раней на тэрыторыі Мясаты па дарозе Р28 дзейнічала абмежаванне хуткасці 90 км/г – на ўездзе ў населены пункт устаноўлены дарожны знак 5.24 «Пачатак мяжы населенага пункта», пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл дарожнага руху, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.

Як распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Віталь Лужынскі, пасля кожнага такога здарэння праводзяць абследаванне ўчастку дарогі, дзе адбылося ДТЗ. Па яго выніках прымаюць адпаведныя меры. У дадзенай сітуацыі, па словах Віталя Лужынскага, усталявалі ляжачы паліцэйскі і ўвялі абмежаванне хуткасці па супольнай ініцыятыве Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці і Маладзечанскай ДАІ.

Таксама нядаўна з’явілася новая штучная няроўнасць на вуліцы Магістральнай у Маладзечне.

Як распавёў Віталь Лужынскі, канструктыўнае абмежаванне хуткасці ў зоне пешаходнага перахода спатрэбілася, бо тут адбылося ДТЗ, у выніку якога пацярпеў пешаход.

Фота Настассі Уткінай.

• Текст доступен на языке: Русский