Ілюстрацыйнае фота.

3 жніўня ў Астравецкую бальніцу на руках прынеслі мужчыну 1977 года нараджэння, у яго была прабітая сонная артэрыя. Яго таварыш 1996 года нараджэння распавёў, што яны лавілі рыбу, калі яго знаёмы страціў раўнавагу, зваліўся на сук і атрымаў траўму.

Але праваахоўнікам такая версія падалася непраўдападобнай.

У гэты дзень кампанія з чатырох чалавек выбралася на рыбалку. Дзеля забавы мужчына 1977 года нараджэння прыхапіў з сабой лук, каб пастраляць па бутэльках. Зброя трапіла ў рукі да маладога чалавека 1996 года нараджэння. Той страляў няўмела, што выклікала смех у яго таварышаў.

Пасля аднаго з няўдалых стрэлаў пацярпелы стаў на лінію агню і ўзяў у рукі бутэльку. У маладога чалавека якраз была нацягнута цеціва, з яго слоў, ён не хацеў страляць, але пасля чарговага папроку пальцы расціснуліся, а страла паляцела ў шыю пацярпеламу.

Малады чалавек з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, таму пасля інцыдэнту паспрабаваў з’ехаць на радзіму. Яго знялі з цягніка ў Добрушы. Распачатая крымінальная справа.

У Астравецкім раёне мужчыну патрапілі стралой у шыю

• Текст доступен на языке: Русский