Падчас археалагічных раскопак каля Гальшанаў Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці знайшлі ўпрыгажэнні дзясятага стагоддзя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Кенько.

– У гэтым годзе мы праводзілі раскопкі ў саміх Гальшанах і каля вёскі Шчапановічы. Даследавалі магільнік дзясятага стагоддзя. Мы знайшлі калектыўнае пахаванне чатырох мужчын і адной жанчыны. Пахаванне асабліва цікавае наборам рэчаў. Знойдзены скандынаўскія, славянскія, ўсходне-літоўскія, латгальскія і волжска-булгарскіе артэфакты. У прыватнасці, мы знайшлі розныя ўпрыгажэнні дзясятага стагоддзя: бранзалеты, фігурныя накладкі, фібулы, жаночыя шыйныя грыўны, – сказаў Павел Кенько.

Пахаванне праводзілі па паганскім абрадзе. У той час загінуўшых воінаў спальвалі разам з маёмасцю – дзіды, сякеры, нажы, бранзалеты, фібулы, паясы. Нярэдка разам з мужчынамі хавалі іх жонак. Крэмацыю праводзілі непадалёк ад курганоў.

Будавалі вялікае вогнішча, якое магло гарэць некалькіх гадзін. Пасля таго, як полымя згасала, косткі разам з попелам і апаленымі рэчамі пераносілі на спецыяльную падрыхтаваную пляцоўку і насыпалі над імі курган.

– Па сутнасці, гэта пахаванне адлюстроўвае напрамкі і дынаміку развіцця этнакультурных сувязей насельніцтва беларускага Панямоння ў эпоху вікінгаў. Зыходзячы з досведу папярэдніх раскопак, мы можам меркаваць, што ў Гальшанах і Шчапановічах стаялі памежныя фарпосты, устаноўленыя на мяжы 10-11 стагоддзяў падчас ваенных паходаў кіеўскіх князёў Уладзіміра і Яраслава на Літву (усходнебалтыйскія плямёны)”, – дадаў Кенько.

Ад 2007 года ў Гальшанах штогод працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У даследаваннях удзельнічаюць школьнікі з гістарычнага лагера “Кентаўры”.

• Текст доступен на языке: ruРусский