Ад другой суботы жніўня і да другой нядзелі снежня ў светлы час сутак можна паляваць на вадаплаўную і балотную дзічыну, акрамя гусей, на вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку, фазана.

Ад трэцяй суботы верасня і да другой нядзелі снежня ў светлы час сутак – на гусака белалобага, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, казарку канадскую.

У абодвух выпадках можна паляваць ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езда на маламерных суднах з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі са шротам; паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў; маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Альбо безружэйным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае: трымайцеся патрабаванняў правілаў палявання і бяспекі.

У адпаведнасці з законам, за паляванне без належнага дазволу альбо ў забароненых месцах, у забаронены час, забароненымі прыладамі, забароненымі спосабамі прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. Таксама канфіскацыя прылад палявання i iншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

• Текст доступен на языке: Русский