Паставіў пустую патэльню на ўключаную пліту. У Гервятах здарыўся пажар

6 жніўня каля 19.00 астравецкім выратавальнікам паведамілі пра пажары ў вёсцы Гервяты. У жылым доме было задымленне.

Высветлілася, што незадоўга да здарэння муж гаспадыні гатаваў ежу. Потым пераклаў яе ў іншы посуд, а пустую патэльню паставіў на газавую пліту, забыўшыся яе выключыць.

Сам выйшаў з дома ў пуню. Праз некаторы час пачуў крыкі суседзяў аб пажары. Убегшы ў кухню, выключыў пліту, скінуў патэльню і пры дапамозе падручных сродкаў патушыў агонь, які ўжо паспеў перабрацца на сцены.

Работнікам МНС засталося толькі пераканацца, што ўзгаранне не паўторыцца. Пажар пашкодзіў сцены, столь і газавую пліту. Пацярпелых няма.