Такое адзінае меркаванне выпрацавалі зацікаўленыя дзяржорганы з мэтай рэалізацыі норм закона ад 23 ліпеня 2019 года «Аб змяненнi законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», піша БелТА.

«Прызыўнікі, прынятыя (залічаныя) ва ўстаноўленым парадку на навучанне ва ўстановы адукацыі да 10 жніўня, могуць рэалізаваць сваё права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве для працягу адукацыі», – праінфармавалі ў ваенным ведамстве.

Права на адтэрміноўку ад прызыву можа быць рэалізавана шляхам падачы неабходных дакументаў у прызыўную камісію.