Фота masterskayaroda.ru.

Ад пачатку дзеяння праграмы сямейнага капіталу ў 2015 годзе 362 жыхары Вілейшчыны.

У тым ліку сёлета адкрылі дэпазітныя рахункі па дзесяць тысяч долараў кожны – 40 чалавек, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Сямейны капітал прызначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры дзесяці тысяч долараў пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей.

Праграма завяршаецца сёлета 31 снежня, аднак цяпер разглядаецца пытанне, каб яе працягнуць.

Таксама Мінпрацы і сацыяльнай абароны сумесна з Мінбудархітэктуры і іншымі ведамствамі распрацоўвае праект указа, якім унясуць некаторыя змены ў парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Адна з прапаноў – магчымасць датэрміновага выкарыстання грошай на будаўніцтва жылля для шматдзетных.

Пакуль што права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама назапашвальную пенсію маці.

Акрамя таго, можна выкарыстоўваць капітал датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг ва ўстановах аховы здароўя па пераліку і на ўмовах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

• Текст доступен на языке: Русский